Гайба История Новогрудка Гісторыя Навагрудка Наваградак Novogrudok Nowogrodek Gaiba Gajba Hajba
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Новогрудок в 19 веке.


Першая публікацыя:
Мікалай Гайба. Знешні воблік Навагрудка ў ХІХ ст.: тыповасць і унікальнасць
// Наваградскія чытанні. Вып.ІV. / Навук. рэд. В.Ф.Кушнер.
Мінск, 1996. – С.65-67.

Гайба М.П. Знешні воблік Навагрудка ў ХІХ ст.


Даволі хуткі рост гарадоў і гарадского насельніцтва Беларусі ў першай палове ХІХ ст. быў звязаны з масавымі перасяленнямі яўрэйскага насельніцтва з еўрапейскіх краін(1), пашырэннем рамеснай вытворчасці і гандлю. Гэтыя працэсы аказалі ўплыў на знешні воблік і унутранае жыццё многіх беларускіх павятовых гарадоў. У значнай меры тыповым і ў пэўных рысах адметным быў знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Яго асаблівасць і ўнікальнасць праяўлялася, перш за ўсё, у забудове гарадской плошчы. Пяцівугольная па форме, яна размяшчалася на высокай і прасторнай пляцоўцы, з якой як бы "сцякалі" у розных накірунках пяць асноуных вуліц. Па перыметру плошчы, шчыльна адзін да аднаго размяшчаліся аднапавярховыя дамы мяшчан. У цэнтры плошчы размяшчаліся. доугія драуля-ныя, а з 30-х гг. XIX ст. каменныя, гандлёвыя пабудовы. За жы-лымі будынкамі па вуглах плошчы, зрокава ствараючы другі ярус эабудовы, узвышаліся касцёлы дамініканау, дамініканак, францы-сканау, езуітау, купалы Барысаглебскай царквы. На пэунай адле-гласці ад цэнтра раэмяшчаліся фарны i баніфацкі касцёлы i дзве царквы. На пауднёвым баку плошчы, закрываючы фасад дамін1канскага касцёла, стаяу двухпавярховы Радзівілаускі палац. Насупраць праз вуліцу узвышауся каменны будынак гарадской ратушы, упрыгожаны уверсе гадзіннікам i скульптурнай выявай архангела Mixana — апекуна горада2.
У 1809, 1842 i 1872 гг. былі складзены праектныя планы ра-звіцця г. Навагрудка. Яны мелі на мэце упарадкаваць ияправі-льна-радыяльную планіроуку горада: закрыць большую частку вузкіх завулкау, пашырыць многія вуліцы, стварыць новыя кварталы. Аднак гэтыя планы рэалізаваліся толькі часткова. Забудова горада, як i раней, вялася у значнай ступені стыхійна, прычым хуткімі тэмпамі вялося будауніцтва каменных будынкау. Калі у 1825 г. было 399 драуляных i 15 каменных дамоу, то у 1904 г. — ужо 886 драуляных i 70 каменных. Звычайна пры доме быу двор з гаспадарчымі пабудовамі i зямельным надзелам пад агарод або сад. Вакол горада размяшчаліся гарадскія землі — пашы, лясы, выганы. Зямля належала мяшчанам, шляхце, гарадской думе, цэрквам i касцёлам.
Будауніцтва жылых дамоу значна адставала ад росту гарад-скога насельніцтва. Дарагавізна зямлі не спрыяла росту тэрыто-рыі горада, павялічвалася скучанасць пабудоу. На развіццё горада уплывалі пажары. Найбольшыя з іх былі у 1881 г., калі зга-ралі вайсковыя магазіны i 18 дамоу , i у 1907 г., калі го рад страду 167 будынкау . Пасля пажарау многія жыхары імкнуліся буда-ваць дамы з цэглы і камянёу, i ужо перад пачаткам Першай су-светнай вайны гарадская плошча была забудавана па свайму перыметру адна- i двухпавярховымі камяніцамі. На знешні воблік горада уплывалі перабудовы i страты культавых будынкау: францысканскі касцёл быу пераутвораны у царкву, у другой па-лове XIX ст. былі разабраны Успенская (замкавая) царква, касцёлы езуітау i дамініканак .
Назва пэунай колькасці вуліц Навагрудка мела прывязку да канкрзтных аб''ектау ці наюрункау: Замкавая, Турэмская, Яурэй-ская, Мінская, Гродзенская i інш. 3 цягам часу новыя вуліцы i ча-стка старых атрымлівалі назвы у духу праваслауя i рускай дзяр-жаунасці. Напрыклад, завулкі Базыльянскі i Уваскрасенскі былі перайменаваны у Барысаглебскі i Братчыкау . Былі запраекта-ваны вуліцы Аляксандрауская, Раманауская, Андрэеуская, Ма-скоуская, Пецярбургская, Цвярская i інш .
Нягледзячы, што месца раэмяшчэння г. Навагрудка было да-волі маляунічае, сучаснікі на пачатку XX ст. адзначалі, што сам горад "занядбаны i пусты"8, "бедны i брудны, з дрэнным бру-кам . Трэба адзначыць, што час ад часу прымаліся пэуныя за-хады па яго добраупарадкаванню. Так, у 1884 г. па рашэнню га-радской думы кожны з домауласнікау быу абавязаны утрымліваць у належным парадку палавіну вуліцы на працягу свайго надзелу, а калі вуліца брукаваная, то каля краю вуліцы неабходна было пракапаць раукі для сцёку вады. У 1888 г. па рашэнню гарадской думы была праведзена частковая замена бруку на гарадской плошчы. У пачатку XX ст. на цэнтральных вуліцах былі зроблены дашчатыя тратуары агульнай пргцягласцю 5,8 вярсты. Брукаваныя вуліцы у гэты час склалі 88 вёрст. Горад асвятляуся 12 газавымі ліхтарамі, першы з якіх з''явіуся у 1905 г. Для патрэб гараджан i гасцей горада у Навагрудку былі тры гасцініцы: "Еурапейская", "Варшауская", "С-Пецярбургская", больш за 90 крамау.
Парауноуваючы г. Навагрудак з іншымі павятовымі гарадамі таго часу, зауважым, што на пачатку XX ст. па сваей унутранай структуры i знешняму вобліку ён мала чым адрознівауся ад іншых, захаваушы пры гэтым сваю унікальнасць у забудове га-радскога цэнтра.
1 Іофе Э. Яўрэі на Беларусі // Беларусі гістарычны часопіс, 1996, №
1, сс. 43—51.
2 Pawlowicz E. Wspomnіenia. Lwow, 1887, s. 420.
3 Shezko A. Dworek Mickiewiczowski. Lida, 1939, s. 16.
4 Наша Hiвa, 1907, 12 кастрычніка, с. 6.
5 Минские губернские ведомости. 1877, 23 июля.
6 Ziemia: Tyqodnik krajoznawczy. 1910, № 10, s. 125.
7 Россия (под ред. В.П. Семенова). Т. 9. СПб, 1905, с. 541.
8 НАРБ, ф. 22, вол. 1, слр. 154, а. 82, 82 адв.
9 Дзяржауны гістарычны архіў Літвы, ф. 1135, вол. 4, спр. 1, сс. 89—90.

Карысныя спасылкі
Радзіма майго духу slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпедыі Музей традыцыйных Беларускiх абярэгаў
История Беларуси: первоисточники
Сайт любителям генеалогических изысканий
Беларуская электронная бібліятэка
Коллекция словарей и энциклопедий -

E-mail: gaiba@tut.by

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Лічыльнікі сайта ўстаноўлены 16.05.2005г.


Распрацоўка сайта, дызайн, admin (с) Мікалай Гайба (Mikalai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2008гг.
Hosted by uCoz