Гайба История Новогрудка Гісторыя Навагрудка Наваградак Novogrudok Nowogrodek Gaiba Gajba Hajba
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы
Новогрудские воеводы Наваградскія ваяводы


Артыкул М.Гайба "Навагрудскае ваяводства" можна пачытаць у "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" Т. 5, Мінск, 1999г. - С. 257. Там даецца і пералік навагрудскіх ваяводаў.
Наваградскія ваяводы

Дадзены тэкст падрыхтаваны доктарам філалагічных навук Нікалаевым Мікалаем Віктаравічам, цяперашнім жыхаром С-Пецярбурга, нашым наваградскім земляком.
Тэкст друкуецца па яго прапанове і з яго згоды, за што - вялікі дзякуй!

Пры выкарыстанні артыкула - спасылка на гэтую інтэрнет-старонку АБАВЯЗКОВАЯ.

Наваградскае ваяводства было створана ў студзені 1507 г. ; да гэтага часу Наваградскам кіравалі намеснікі.
a) Намеснікі.

Монтыгердавіч Пётр (Петраш), дворны маршалак, а потым маршалак земскі, як наваградскі намеснік выступае ў 1431 — 1452 ; адначасова быў земскім маршалкам. Памёр каля 1453 г.

Гаштольд (Гаштольдавіч) Марцін, наваградскі намеснік (часам называецца старастам) 1464 — 1471 . На пачатку 1471 г. стаў кіеўскім ваяводам .

Монівід (Манівідавіч) Войцех Янавіч, наваградскі намеснік ў 1475 г. , верагодна быў ім ад 1471 г. ; памёр у канцы 1475 г. . Адначасова падстолі.

Мантоўтавіч Міхал, наваградскі намеснік 1483 — 1484 ; адначасова троцкі кашталян. Памёр 1486.

Солтан Аляксандравіч (уласна Стрэтовіч Солтан Аляксандравіч), намеснік наваградскі 1486 г. -1487 ; памёр 1487—88.

Радзівіловіч Мікалай, перад гэтым намеснік смаленскі, наваградскі намеснік у 1488 —1490 ; адначасова троцкі кашталян. Паступіў на віленскага ваяводу і канцлера.

Пац (Пацэвіч) Юрый, папярэдне кіеўскі ваявода, намеснік наваградскі 1492 ; у лiпенi 1496 стаў намеснікам полацкім .

Забярэзінскі Ян Юр’евіч, троцкі кашталян і полацкі намеснік, памяняўся з Пацам намесніцтвамі, зн. застаючыся кашталянам троцкім, саступіў з Полацка, a ўзяў у лiпенi 1496 намесніцтва наваградскае ; у маі 1498 стаў троцкім ваяводам і маршалкам земскім .

Храбтовіч Ян Літавар (Iван Багданавіч), слонімскі намеснік i верагодна ад 1498 г. адначасова і наваградскі ; у бітве пад Вядрошай, 14 ліпеня 1500, трапіў у маскоўскую няволю .

Гальшанскі князь Сямён Юр’евіч, да гэтага луцкі стараста і маршалак валынскай зямлі. Калі так шмат сенатараў трапіла ў няволю, стаў у 1500 г. ваяводам (не намеснікам) наваградскім i найвышшым гетманам літоўскім ; вярнуўся да луцкага стараства і маршалкоўства валынскай зямлі .

Глябовіч Пётр, часова намеснік наваградскі ў 1502 г. ; пазней быў намеснікам крэўскім i жыў яшчэ 1522 .

Гаштольд Ольбрахт Марцінавіч, троцкі ваяводзіч, наваградскі намеснік ужо ў лютым 1503 , адначасова і падчашы літоўскі; саступіў 1506 з намесніцтва i заставаўся падчашым.

b) Ваяводы.

Глінскі князь Іван Львовіч, кіеўскі ваявода. Кароль Жыгімонт намінуе яго ваяводам Наваградскім і месца ў вялікакняскай радзе прызначае яму каля жмудскага старасты. Намінацыя выдадзена ў першыя дні студзеня 1507 , мусіла аднак фактычна адбыцца трохі раней, бо ўжо 30 снежня 1506 князь Іван Львовіч Глінскі выступае з тытулам „ваяводы Наваградскага” ; збег у Маскву ў 1508 годзе.

Гаштольд Ольбрахт Марцінавіч, падчашы, пасля ўцёкаў князя Глінскага, часова наваградскі ваявода, ужо ў чэрвені 1508 i яшчэ ў студзенi 1509 ; вярнуўся да падчашаства.

Забярэзінскі Ян Янавіч, намінаваны наваградскім ваяводам 26 лютага 1509 ; адначасова ад 1522 земскі маршалак Вялікага Княства Літоўскага. Абодва гэтыя пасады займаў яшчэ ў кастрычніку 1530 . Застаючыся земскім маршалкам паступіў у канцы 1530 г. на троцкага ваяводу .

Гаштольд Станіслаў Ольбрыхтавіч, наваградскім ваяводам намінаваны ўжо ў 1522 (з прычыны пераходу Забярэзінскага на земскае маршалкоўства) . Тая намінацыя аднак была скасавана і Гаштольд паўторна намінаваны наваградскім ваяводам у канцы 1530 ; паступіў 24 сакавіка 1542 на троцкае ваяводства .

Остык Грыгоры Грыгоравіч, крайчы, намінаваны наваградскім ваяводам 24 мая 1542 ; паступіў 1544 на віленскага кашталяна .

Хадкевіч Аляксандр Іванавіч, брэсцкі стараста, намін. наваградскім ваяводам 1544 ; памёр 28 мая 1549 .

Yacat 1549 — 1551. Палубінскі князь Аляксандр Іванавіч, спраўца наваградскага ваяводства 1551 .

Гарнастай Іван, з дворнага маршалка, земскага падскарбія, гаспадарскага пісара, дзяржаўцы Слонімскага, Мсціслаўскага, Дарсунішскага, Бержнянскага і Зэльвенскага, з захаваннем гэтых пасадаў, намінаваны ваяводам наваградскім 6 жніўня 1551 ; памёр у маі 1558 .

Сапега Павел Іванавіч, з ваяводы падляскага, намінаваны наваградскім ваяводам 22 снежня 1558 ; памёр на пачатку 1579 году .

Радзівіл князь Мікалай Мікалаевіч, лоўчы літоўскі, намінаваны наваградскім ваяводам 18 кастрычніка 1579 ; памёр 1589 .

Тышкевіч Фёдар Скуміновіч, земскі падскарбі, намінаваны наваградскім ваяводам 13 сакавіка 1590 „па смерці Мікалая Радзівіла” ; памёр 1618, перад Вельканоччу, пахаваны 24 ліпеня 1618 .

Сапега Мікалай Крыштаф, мінскі ваявода і стараста неманоіцкі, намінаваны наваградскім ваяводам 30 мая 1618 „па смерці Фёдара Скумін Тышкевіча” ; уяжджаў на ваяводства 24 ліпеня 1618 . Памёр у лютым 1638 .

Слушка Аляксандр, з мінскага ваяводы, намінаваны ваяводам наваградскім 1638 , паступіў у 1642 на троцкае ваяводства .

Радзівіл князь Жыгімонт Караль, мальтыйскі кавалер, з падчашага літоўскага, намінаваны наваградскім ваяводам у лiпенi 1642 ,,па Слушцы” ; памёр у Італіі ў Асізі 5 лістапада 1642, не ўзяўшы ваяводства .

Сапега Фама (Тамаш), з вендэнскага ваяводы, намінаваны наваградскім на пачатку 1643 r. ; памёр 1646 .

Храбтовіч Юры, з ваяводы парнаўскага, намінаваны наваградскім у красавіку 1646 „па Сапезе” ; памёр 1650 .
Халецкі Крыштаф, мечнік, намінаваны наваградскім ваяводам 2 чэрвеня 1650 „па смерці Храбтовіча” ; памёр 7 красавіка 1653 .

Вяжэвіч Пётр Казімір, мсціслаўскі падкаморы, намінаваны ваяводам наваградскім 17 жніўня 1653 ; памёр 1658 .

Валадковіч Крыштаф, мінскі земскі пісар, намінаваны наваградскім ваяводам 18 сакавіка 1658 „па смерці Пятра Вяжэвіча” ; памёр у чэрвені 1670 .

Керсноўскі Ян, земскі наваградскі суддзя , намінаваны ваяводам летам 1670 г. ; памёр у канцы таго ж, альбо на пачатку наступнага году.

Палубінскі Дзімітры Самуіл, слонімскі падкаморы , наваградскі ваявода ўжо ў чэрвені 1671 ; жыў яшчэ ў снежні 1679 . Памёр на гэтай пасадзе .

Уніхоўскі Багуслаў Аляксандр, наваградскі земскі пісар i маршалак трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага 1687 , намінаваны наваградскім ваяводам 1689; у тым жа годзе паступіў на троцкага ваяводу .

Тызенгаўз (v. Tiesenhausen) Сцяпан, кухмістр, намін. ваяводам наваградскім 1689 ; памёр падчас панавання караля Станіслава Ляшчынскага 1709 г. (?) .

Радзівіл князь Ян Мікалай, крайчы літоўскі, намінаваны наваградскім ваяводам 31 кастрычніка 1709 „па смерці Стэфана Тызенгаўза” ; памёр 20 студзеня 1729 .

Радзівіл князь Мікалай Фаўстын, з мечніка літоўскага намінаваны наваградскім ваяводам 3 мая 1729 „па смерці Яна Радзівіла " ; памёр 2 лютага 1746 .

Радзівіл князь Юрый, любашанскі стараста, намін. наваградскім ваяводам 24 лістапада 1746 „па смерці Мікалая Радзівіла” ; памёр 13 снежня 1754 .

Ябланоўскі князь Іосіф Аляксандр, стольнік літоўскі, намінаваны наваградскім ваяводам 25 мая 1755 „ па смерці Юрыя Радзівіла” ; адмовіўся ў 1773 . Памёр у Лейпцыгу l сакавіка 1777 .

Несялоўскі Іосіф, наваградскі кашталян, намінаваны ваяводам 17 красавіка 1773 „пасля адмовы Ябланоўскага” ; перажыў заняпад Рэчы Паспалітай. Памёр 8 сакавіка 1814 .


Карысныя спасылкі


Все о реках и озерах Республики Беларусь Bialoru Музей традыцыйных Беларускiх абярэгаў
История Беларуси: первоисточники
Сайт любителям генеалогических изысканий
Беларуская электронная бібліятэка
Коллекция словарей и энциклопедий -

E-mail: gaiba@tut.by

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Лічыльнікі сайта ўстаноўлены 16.05.2005г.


Распрацоўка сайта, дызайн, admin (с) Мікалай Гайба (Nikolai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2011
Hosted by uCoz