Публікацыі (інтэрв'ю) аб М.Гайба
>>> Найвышэйшая кропка Беларусі...
>>> Ключнік Міцкевічавай сядзібы
>>> Гайба - як многа ў гэтым прозвішчы
>>>Інтэрв'ю з аўтарам пра кнігу "Сэрцу мілая Айчына"
>>>Рэцэнзія на кнігу
>>>O Mickiewiczu po białorusku
Адукацыя:
Аўтар сайта - ГАЙБА Мікалай Паўлавіч (г.Навагрудак)
—Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ) (гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства, 1983-1988г.),
—Беларускі інстытут праблем культуры (БелІПК)(музеязнаўца, 1994-1996г.),
—Аспірантура інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. (1993-1997г.)
Коратка біяграфія
Нарадзіўся 11.01.1963г. у в.Вялікія Вераб”евічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Там жа ў 1980 г. закончыў сярэднюю школу. (Глядзі >>> мой сайт вёскі Вераб'евічы).
У 1981-1983 гг. адслужыў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі (ВВС ГСВГ - ваенна-паветраныя сілы Групы савецкіх войск у Германіі), пасля службы ў арміі паступіў ў БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), дзе напісаў дыпломную работу “Гісторыя Навагрудка. 1861-1917гг”. З таго часу гісторыя Навагрудчыны стала асноўнай тэмай маіх даследаванняў.
Мая дыпломная работа, па выніках абароны дыплома, была рэкамендавана да друку. У выніку, мая першая кніга "Навагрудак: гістарычны нарыс (1992 г.) - гэта мая дыпломная работа (з дапаўненнямі).
Вопыт працы:
Да арміі працаваў 1 год старшым піянерскім важатым у васьмігадовай школе ў в.Лозкі Навагрудскага раёна, пасля БДУ - настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Дамавіцкай СШ (в.Дамавіцк Чэрвеньскага раёна Мінскай вобл. - 1988-1991 гг.).
У 1991г. вярнуўся на Навагрудчыну. Працаваў малодшым, затым - старшым навуковым супрацоўнікам Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея (1991-1999гг.) Некаторы час у 1993г. быў інспектарам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
З 22.01.2000г. працую дырэктарам Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
Апублікаваў 8 кніг.
У тым ліку чатыры ўласныя кнігі па гісторыі Навагрудка:
1 - Сэрцу мілая Айчына: вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча / М. Гайба. - Баранавічы: БелАніГал., 2008 - 112 с., іл.
2 - Могілкі і пахаванні ў Навагрудку : Краязн. нарыс / М. Гайба. — Мн., 2000 — 40 с., іл.
3 - Навагрудак: гады і падзеі / М. Гайба.— Навагрудак, 1996 — 23 c.
4 - Навагрудак : гiстарычны нарыс / М.Гайба .— Навагрудак, 1992 — 55 c.,
а таксама 4 кнігі ў сааўтарстве.
выдаў камплекты паштовак пра г.Навагрудак і Дом-музей А.Міцкевіча, буклет “Мір-600″, буклет “Дом-музей Адама Міцкевіча”, апублікаваў звыш 100 навуковых, навукова-папулярных артыкулаў у кнігах, навуковых зборніках, часопісах і газетах на беларускай, рускай, польскай, англійскай, іспанскай і французскай мовах.
Спасылкі на публікацыі (інтэрв'ю) аб М.Гайба
>>> Найвышэйшая кропка Беларусі...
>>> Ключнік Міцкевічавай сядзібы
>>> Гайба - як многа ў гэтым прозвішчы
>>>Інтэрв'ю з аўтарам пра кнігу "Сэрцу мілая Айчына"
>>>Рэцэнзія на кнігу
>>>O Mickiewiczu po białorusku
>>> Старонка на i.tut.by
|
Novogrudok. 2004-2012. Все права защищены.