Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История
|
Novogrudok. 2004-2013. © Все права защищены.
ГАЛОЎНАЯ |
ФОТО Новогрудка |
План Навагрудка |
НАВІНЫ раёна | ВІДЭА | Аўтар сайта |
Gaiba и мир |
Мае артыкулы |
Агульная інфармацыя
|
Каляндар гістарычных дат Навагрудчыны
1258 г. -755 гадоў назад сын Міндоўга Войшалк стаў князем Навагрудка, вызваліўшы горад ад улады галіцка-валынскіх князёў.
1278г. -735 гадоў назад Навагрудак быў разбураны войскамі Галіцка-валынскага княства ў саюзе з мангола-татарамі, чым, фактычна, завяршылася гісторыя старажытнага Навагрудка.
1323 г. – 690 гадоў назад ўпамінаецца аб існаванні ў Навагрудку манастыра францішканцаў.
1323 г. - 690 гадоў назад вялікі князь Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню.
1428 г.- 585 гадоў назад вял. князь Вітаўт выдаў грамату, дзе перадаваў (пасля сваёй смерці) г.Навагрудак з навакольнымі вёскамі ў пажыццёвае ўладанне жонцы Юльяне.
1428г. - 585 гадоў назад (у згаданай грамаце Вітаўта) упершыню ў дакументах упамінаюцца вёскі Асташына, Басіна, Брацянка, Гарадзенча, Дзяляцічы, Кубарка, Нягневічы, Поўбераг.
1428 г. – 585 гадоў назад упершыню ў дакументах упамінаецца аб пасяленні ў Навагрудку татар.
1433г. - 580 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументах в. Уселюб.
1448 г.- 565 гадоў назад у Навагрудку прайшоў сейм Вялікага княства Літоўскага.
1488г - 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументах в.Шчорсы.
1508 г. – 505 гадоў назад у Навагрудку адбыўся сейм Вялікага княства Літоўскага.
1558 г. – 455 гадоў назад у дакументах упамінаецца аб навагрудскай мячэці.
1568 г. - 445 гадоў назад у Навагрудку дзейнічала 10 цэркваў: Барысаглебская, Іаанаўская, Крыжаўзвіжанская, Мікалаеўская, Пакроўская, Параскева-Пятніцкая, Сімеонаўская, Троіцкая, Уваскрасенская, Успенская.
1588 г. - 420 гадоў назад прыняты ІІІ Статут Вялікага княства Літоўскага.
1598 г. - 515 гадоў назад вял.кн. Жыгімонт ІІ выдаў грамату аб дазволе Навагрудскаму ваяводзе збіраць з гараджан па 50 злотых для брукавання вуліц горада.
1603 г. – 410 гадоў назад у Навагрудку адбылася эпідэмія.
1613 г. - 400 гадоў назад прывілеем вялікага князя замкавыя мяшчане Навагрудка падводзіліся пад Магдэбургскае права.
1613 г. - 400 гадоў назад уніяцкім мітрапалітам выбраны Іосіф Вельямін Руцкі, ураджэнец в.Рута Навагрудскага павета.
1613 г., сакавік - 400 гадоў назад прывілеем вялікага князя дазволена адкрыць у Навагрудку і іншых гарадах бызыліянскія школы з навучаннем на роднай мове.
1613 г., 22.10. - 400 гадоў назад у Навагрудку здарыўся вялікі пажар, які знішчыў большую частку горада, у т.л. ратушу.
1623 г.- 390 гадоў назад яўрэі Навагрудка былі ўключаны пад уладу Брэсцкага кагала. (Кагальная арганізацыя яўрэяў ліквідавана ў 1844 г.).
1628 г.- 380 гадоў назад пры Барысаглебскай царкве заснаваны мужчынскі манастыр. (З 1624г. пры царкве існаваў і жаночы манастыр).
1643г. - 400 гадоў з часу ўстаноўкі навагрудскім кашталянам Янам Рудамінам Дусяцкім ў капліцы Фарнага касцёла памятнай дошкі аб загінуўшых земляках пры бітве з туркамі пад г.Хоцінам у 1621г.
1708 г. - 305 гадоў назад у Навагрудку прайшла эпідэмія, падчас якой загінула амаль палова жыхароў.
1723 г. - 290 гадоў з часу завяршэння будаўніцтва і асвячэння Фарнага касцёла, у выніку часу ён набыў сучасны выгляд.
1768г. - 245 гадоў назад пабудавана царква ў в. Лаўрышава.
1773 г. - 240 гадоў назад пабудавана царква ў в.Ятра.
1798 г., 24 снежня - 215 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
1808 г. - 205 гадоў з дня нараджэння Антона Мухлінскага - усходазнаўцы, прафесара, члена-карэспандэнта Расійскай Акадэміі навук, аўтара прац у галіне цюркалогіі.
1828 г. - 180 гадоў з дня нараджэння Малышэўскага Івана Ігнатавіча – рускага гісторыка, педагога, доктара багаслоўя, прафесара, ураджэнца в.Нягневічы.
1838г. - 175 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Дыбоўскага - заолага, батаніка, мінералога і фалькларыста.
1843 г. - 165 гадоў назад Навагрудак ўключаны ў склад Мінскай губерніі.
1848г. - 165 гадоў назад пабудавана графам О’Руркам царква ў в.Уселюб.
1853 г. – 155 гадоў назад закрыты мужчынскі Дамініканскі манастыр.
1858 г. - 155 гадоў назад адкрылася Навагрудская сямікласная гімназія. (Працавала да 1868 г.)
1863г. - 150 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Гаркаві - яўрэйскага мовазнаўцы, пісьменніка і перакладчыка.
1863-1864 г.г. – 150 гадоў назад навагрудчане прынялі ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
1863 г.- 150 гадоў назад адбыўся пажар, у выніку якога згарэў флігель на былой сядзібе Міцкевічаў.
1868 г. - 145 гадоў з дня нараджэння Барыса Тураева - гісторыка, доктара гістарычных навук, акадэміка Расійскай Акадэміі навук, стваральніка рускай школы гісторыкаў старажытнага Усходу. ураджэнца Навагрудка.
1888 г. – 125 гадоў назад у Навагрудку пачаў дзейнічаць банк.
1888 г. - 125 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча – жывапісца, графіка, фалькларыста і этнографа, выкладчыка малявання Навагрудскай беларускай гімназіі.
1903 г. - 110 гадоў назад у касцёле св. Міхаіла стараннем дачкі А. Міцкевіча - Марыі Гарэцкай устаноўлена мемарыяльная пліта ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння паэта.
1913 г. – 100 гадоў назад на базе гарадскога вучылішча заснавана вышэйшае пачатковае вучылішча. Пры ім – педагагічныя курсы.
1913 г. - 100 гадоў з дня нараджэння Петрыкевіча Міхаіла Фёдаравіча – краязнаўца, музеезнаўца, педагога, ураджэнца в.Падкасоўе.
1918 г., 27.12 – Нямецкія войскі пакінулі Навагрудак. Уступленне ў горад 152-га стралковага палка Чырвонай Арміі. Пачатак устанаўлення савецкай ўлады на Навагрудчыне.
1923г. - 90 гадоў з дня нараджэння Самсона Пярловіча - беларускага паэта.
1933 г. - 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Сташчанюка – мастака, аўтара мастацкай рэканструкцыі Навагрудскага замка.
1938 г. 11.09.- 75 гадоў назад у Навагрудку ўрачыста адкрыты Дом-музей Адама Міцкевіча.
1943 г.– 70 гадоў назад створаны Навагрудскі і Любчанскі падпольныя райкамы камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.
1943 г. – 70 гадоў назад надрукаваны першыя нумары Навагрудскай падпольнай газеты “Звязда” і Любчанскай падпольнай газеты “Смерць фашызму”.
1943 г., 1.08. – 70 гадоў назад былі расстараляны 11 навагрудскіх сясцёр-назарэтанак. У 2000 г. яны былі залічыны да ліку блажэнных.
1943г. - 70 гадоў назад адбыліся масавыя растрэлы вязняў навагрудскага гета, а таксама адбыўся масавы ўцёк вязняў гета праз выкапаны імі тунэль.
1943 г., ліпень – 70 гадоў назад нямецкай арміяй праведзена карная аперацыя “Герман” па барацьбе з партызанамі ў Налібоцкай пушчы.
1948-1950 г.г. - 65 гадоў назад заснаваны каўбасны, кандытарскі, хлебабулачны цэхі і цэх безалкагольных напояў.
1948 г. – 65 гадоў назад на швейнай фабрыцы запускаюцца ў вытворчасць дзіцячыя касцюмы, сукенкі, штаны.
1948 г. – 65 гадоў назад закрыты касцёл Міхаіла Архангела.
1953 г. - 60 гадоў назад пабудаваны піваварны завод на базе воцатнага цэха райхарчкамбіната.
1953 г. - 60 гадоў назад адчынена аднагадовая школа медсёстраў. Працавала да 1960 года.
1958 г. - 55 гадоў назад закрыта Навагрудскае медыцынскае вучылішча.
1958 г. – 55 гадоў назад закрыта Навагрудскае педагагічнае вучылішча.
1958 г. – 55 гадоў назад створана Міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (МБА), на базе якой сёння працуе МПМК-156.
1958 г. – 55 гадоў назад у Навагрудку пачаў працу сельскагаспадарчы тэхнікум.
1963 г., сакавік – 20 гадоў назад Навагрудак атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. Скасаваны ў 1997 г.
1983 г. – 30 гадоў назад Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум і яго вучэбная гаспадарка ператвораны ў саўгас-тэхнікум.
1993 г. – 20 гадоў назад касцёл Архангела Міхаіла вернуты вернікам.
1993г. - 20 гадоў назад адбудавана царква ў в.Вялікія Вераб’евічы.
1993г. - 20 гадоў назад у Навагрудку адбылося рэспубліканскага свята да 740-годдзя каранацыі Міндоўга.
1998г. - 15 гадоў назад адбылася рэканструкцыя гарадской плошчы ў Навагрудку, у выніку чаго яна набыла сучасны выгляд.
1998 г., верасень – 15 гадоў назад ў Навагрудку праведзена “Міжнароднае свята паэзіі” з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
________________________________________________
Каляндар склаў Мікалай Гайба
|