Царква Успення Божай Маці (Замкавая) была ў свой час сведкам той важнай ролі, якую адыгрываў Навагрудак у царкоўна-гра-мадскім жыцці беларускіх земляў.
Першая публікацыя: Мікалай Гайба. Навагрудская Замкавая царква //Новогрудские епархиальные ведомости. 1999 №... С.3.
Навагрудская Замкавая царква (Царква Успення Божай Маці)
Царква была пабудавана на тэрыторыі Навагрудскага замка ў першай палове XIV ст. Верагодна, яе будаўніцтва пачалося яшчэ пры вялікім князе літоўскім і рускім Гедзіміне да 1323г., калі Навагрудак быў яго рэзідэнцыяй. Тым больш, што каля 1316 г. Навагрудак стаў кафедрай першага заходнерускага /літоўскага/ мітрапаліта Феафіла. Магчыма, пабудавалі царкву трохі пазней, пры сыне Гедзіміна Карыяце, якому ў сярэдзіне XIX ст. належала Навагрудскае ўдзельнае княства.
Як паведамляюць летапісы, ва Успенскай царкве ў 1414-141бг.г. адбыліся саборы епіскапаў Вялікага княства Літоўскага, на якіх прысутнічалі епіскапы /архіепіскапы/ Полацкі,Чарнігаўскі, Луцкі, Уладзіміра-Валынскі, Пера-мышльскі, Смаленскі, Тураўскі і Холмскі. Па прапанове вялікага князя Вітаўта сабор пасвяціў у сан асобнага ад Масквы мітрапаліта Рыгора Цамблака і абвясціў аўтакефалію, матывуючы гэта тым, што мітрапаліт Усяе Русі Фоцій злоўжывае сваім становішчам і не здольны ўтрымліваць вялікую тэрыторыю з праваслаўным насельніцтвам. Маск-ва і Канстанцінопаль такое рашэнне прызналі незаконным. У выніку ў 1420г. мітраполія Вялікага княства Літоўскага перайшла пад кіраўніцтва мітрапаліта Фоція, які двойчы наведаў Навагрудаку 1421 і 1430-м гадах. (1)
Пасля утварэння ў 1448г. аўтакефальннай Рускай Праваслаўнай Царквы, праваслаўныя епархіі Вялікага княства Літоўскага праз некаторы час сталі аўтаномнай мітраполіяй Канстанцінопальскага патрыярхата. Навагрудак працягваў заставацца кафедрай праваслаўнага мітрапаліта. На 30-я гады ХУІ ст. тут было ужо 10 цэркваў: Барысаглебская, Успенская, Іаанаўская, Крыжаўздвіжанская, Мікалаеўская, Пакроўская, Пятніцкая, Сімяонаўская, Троіцкая і Уваскрасенская. Які выгляд мела у гэты час Успенская /Замкавая/ царква можна меркаваць па матэрыялах яе археалагічных даследаванняў, праведзеных у 1973-1974 гг. ленінградскімі археолагамі.(2) Царква была крыжападобная ў плане памерамі 12,2 х 13 метраў. Унутры царквы былі чатыры слупы, якія утрымлшалі барабан з купалам. Два бакавыя нефы і апсіда мелі рабрыстыя /нервюрныя/скляпенні. Калі глядзець звонку, над цэнтрам царквы ўзвышаўся купал, ніжэй цэнтральных сцен была апсіда, заходні прытвор і бакавыя выступы. Такі выгляд рабіў яе падобнай на некаторыя смаленскія і полацкія цэрквы ХПст. Сце-ны Успенскай царквы былі выкладзены з чырвонай і абпаленай цэглы, бакавыя выступы упрыгожваліся блокамі жоўта-зяленага туфа — што стварала царкве, якая узвышалася над усім горадам, вельмі прыгожы выгляд.
Важнай адметнасцю гэтай царквы было і тое, што тут з ХУІ ст. знаходзілася цудатворная Ікона Маці Божай Навагрудскай — вядомая многімі цудамі,(3) у тым ліку, па словах Адама Міцкевіча, і яго цудоўным выздараўленнем.
Царква была моцна пашкоджана ў пажары 1751 года, і доўгі час знаходзілася ў паўразбураным стане. У пачатку 1870-х гадоў яе разабралі на цэглу. Сёння на Замкавай гары Навагрудка захаваліся на глыбіні звыш 1 метра толькі яе фундаменты.
Мікалай ГАЙБА /г.Навагрудак/
____________________________
1. Константин. Епископ Новогрудский и Лидскнй. История Новогрудской епархии от основания до настоящего времени // Наваградскія чытанні. Кн. 2. - Навагрудак, 1993. - с. 16-30.
2. Малевская М.В. Архитектурный комплекс Новогрудского детинца XIII - ХІУв.в. // Древнерусское государство и славяне. Мат. Симпозиума. - Минск, 1983. - с. 122- 125.
3. Pawlowicz E. Nowogrodek w XIX wieku. – Lwow, 1902. - s. 4.
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История
|
Novogrudok. 2004-2012. © Все права защищены.